Алена Купчына сустракалася ў Бруселі са Штэфанам Фюле
Намесніца міністра замежных спраў Беларусі правяла шэраг сустрэч з еўрапейскімі чыноўнікамі.
Абмяркоўваліся перспектывы развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, у тым ліку пытанні "Усходняга партнёрства". Гаворка ішла і пра магчымасць правядзення беларуска-еўрапейскіх кансультацый па пытаннях гандлю.
Падчас візіту ў Брусель Алена Купчына сустрэлася з сябрам Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле, намеснікам генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Шмід, намеснікам гендырэктара па гандлю Еўракамісіі Петэрам Балашам, старшынём камітэта па замежных справах Еўрапарламента Элмарам Брокам і іншымі, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net