Аляксандр Крутой апынуўся ў жодзінскай турме

Лісты ж ад Крутога прыходзяць сваякам толькі апошнія два тыдні. Агулам іх набралася ўжо 10 штук. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла яго дачка Інэса. Аляксандр Крутой прадстаўляў яе інтарэсы як пацярпелай у судзе па тэракце ў мінскім метро.

У жодзінскую турму Крутога перавялі з РНПЦ псіхічнага здароўя (Навінкі) пасля псіхіятрычнай экспертызы. Па словах дачкі, хаця экспертыза даўно завершаная, яе вынікі невядомыя. Аднак вядома, што абвінавачванне Крутому не выставілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі