Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Эквадор па бясплатныя візы

Пра гэта са спасылкай на эквадорскае Канцлерства паведамляе сайт rusecuador.ru. Лукашэнка мае намер дасягнуць з эквадорскім кіраўніцтвам дамоўленасцяў у розных сферах — найперш у галіне абароны, гандлю, адукацыі і развіцці сельскай гаспадаркі. Таксама будзе абмяркоўвацца магчымасць скасаваць візы паміж дзвюма краінамі.

У Кіта Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца са сваім эквадорскім калегам Рафаэлем Карэа.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў канцы чэрвеня беларускі кіраўнік наведае Венесуэлу.

Фота — planetolog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі