Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рынкавую палітыку ўраду
Такія заявы прагучалі 10 лістапада на нарадзе па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
Кіраўнік раскрытыкаваў прапановы і рашэнні ўрада. На яго думку, урад празмерна захапіўся рынкавай эканомікай. Лукашэнка заявіў, што яго апошнім часам моцна насцярожвае праца ўрада. Па яго словах, якія перадае interfax.by, урад Міхаіла Мясніковіча значна саступае папярэдняму ўраду Сяргея Сідорскага.