Аляксандра Мілінкевіча шукае пракуратура
У нядзелю следчыя шукалі лідара руху "За свабоду" праз ягоных паплечнікаў. Сам ён знаходзіцца за мяжой у камандзіроўцы.
Мяркуючы па ўсім, Аляксандра Мілінкевіча шукаюць, каб запрасіць на допыт у межах расследавання тэракту ў мінскім метро, лічуць калегі лідара апазіцыйнага руху. Раней Мілінкевіч ужо атрымаў папярэджанне Генпракуратуры за свае каментары на тэму тэракту, перадае ALE.BY.
Нагадаем, сёння ў якасці сведкі па справе наконт тэракту быў дапытаны лідар партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, на заўтра запрошаны намстаршыні Партыі БНФ, экс-кандыдат Рыгор Костусеў.