Амбасаду Лівіі ў Мінску вартуюць беларускія спецслужбы

Як паведамляе Радыё "Свабода", спярша да Рамановіча падыйшлі міліцыянты з пункту аховы амбасады. Яны забаранілі класці кветкі. Актывіст прапанаваў запытацца ў саміх лівійцаў, ці аддавалі яны такі загад беларускім сілавікам. У адказ на гэта з'явіліся супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным, якія затрымалі яго і адвялі ў аўтобус, што стаяў непадалёк. 
Рамановіча завезлі ў пастарунак і доўга высвятлялі, чаму і навошта ён ішоў да лівійскай амбасады. Міліцыянты вырашылі, што каля амбасады павінна з'явіцца яшчэ вялікая група людзей з кветкамі. Таму іх вельмі цікавіла, колькі мусіла быць чалавек і хто менавіта збіраўся прыходзіць. Урэшце ў Рамановіча ўзялі адбіткі пальцаў, зрабілі фотавідэаздымкі і адпусцілі без пратаколу.
Напярэдадні ўскласці кветкі забаранілі яшчэ аднаму актывісту Антону Жылко. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі