Анатоля Лябедзьку дапытаюць як сведку па справе аб тэракце
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі 26 красавіка выкліканы на допыт у пракуратуру Мінска ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб тэракце.
"Запрашэнне з'явіцца ў пракуратуру з нагоды выбуху ў метро, натуральна, ніякім чынам мяне не тычыцца. Таму, я думаю, гэта проста нагода для нейкіх размоваў на іншыя тэмы. У кожным разе, гэта можна разглядаць як пэўны псіхалагічны ціск, які цягнецца пасля выбарчай кампаніі ў адносінах да дзеючых палітыкаў", — заявіў Анатоль Лябедзька сайту ucpb.org.