Андрэя Моўчана працягваюць штрафаваць: 800 тысяч, 1 мільён, 500 тысяч

Нагадаем, Андрэй Моўчан быў затрыманы ў ноч на 14 ліпеня ў мікрараёне Уручча нібыта за налепку "Не — смяротнай кары". Яго абвінавачвалі па двух артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў і ў дробным хуліганстве. Па апошнім суд Першамайскага раёна аштрафаваў актывіста 24 ліпеня на 1 мільён, па першым прымала рашэнне адміністрацыйная камісія.

Андрэй Моўчан стаў вядомы, калі ў траўні разгарнуў нацыянальны сцяг у людным месцы каля ўніверсама “Першамайскі” у Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Тады ён быў збіты да страты прытомнасці і трапіў у лякарню. У пачатку ліпеня за "несанкцыянаваны пікет" яго аштрафавалі на 800 тысяч рублёў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі