Апостальскі нунцый наведаў Паўла Севярынца
Клаўдыё Гуджэроцці перадаў вязню словы падтрымкі ад Папы Рымскага Бенедзікта XVI.
Паводле прэс-службы БХД, размова з Севярынцам праходзіла ў кабінеце начальніка спецкамендатуры і, у асноўным, тычылася праблемы палітвязняў у Беларусі. Павел Севярынец папрасіў Клаўдыё Гуджэроцці падтрымаць кампанію БХД па змене закона пра ахову здароўя.
На дадзены момант невядома, каго яшчэ з палітвязняў ужо наведаў ці плануе наведаць Апостальскі нунцый.
Нагадаем, Паўла Севярынца прысудзілі да 3 гадоў абмежавання волі быццам бы за грубае парушэнне грамадскага парадку. Ён адбывае пакаранне ў мястэчку Куплін.
Фота: сайт "Беларускай асацыяцыі журналістаў".