Арменія разлічвае на прызнанне Беларуссю генацыда армян
Аб гэтым заявіў пасол Арменіі ў нашай краіне Армен Хачатран.
Спадар пасол зазначыў, што спадзяецца прызнанне беларускім парламентам генацыду армян, які адбыўся ў пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Хачатран нагадаў, што ў 1915 годзе падчас генацыду загінула паўтара мільёна армян. Ён паведаміў, што прызнанне генацыду армян ставіцца перад многімі парламентамі свету і перад сусветнай грамадскасцю, інфармуе БелаПАН.