Азаранка і Якімава не згуляюць у матчы супраць Швейцарыі
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын.
Першая ракетка свету Вікторыя Азаранка не будзе гуляць у матчавай сустрэчы плэй-оф II Сусветнай групы Кубка федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Швейцарыі, бо рыхтуецца да сёлетняй Алімпіяды.
Што да Якімавай, то яна сказала, што не гатовая гуляць ні фізічна, ні псіхалагічна. Апошнія гады спартоўку мучылі траўмы, таму ў гэтым сезоне яна выступала не найлепшым чынам.
Такім чынам, на матч са швейцаркамі выйдуць Вольга Гаварцова, Дар'я Кустова, Аляксандра Сасновіч і Дар'я Лебешава, перадае БелаПАН.
Паядынак пройдзе 21—22 красавіка ў Швейцарыі. Абедзве зборныя будуць змагацца за права застацца ў II Сусветнай групе. У рэйтынгу Кубка федэрацыі зборная Беларусі займае 18-е месца, Швейцарыі — 14-е.
Фота — bymedia.net