Баранавіцкі прадпрымальнік правёў адзіночны пікет супраць росту цэнаў
Мікалай Чарнавус зладзіў акцыю 27 траўня з 17 да 18 гадзін у парку на вуліцы Камсамольскай.
Як паведамляе БелаПАН, Чарнавус спярша падаваў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікет, каб прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да праблемы з рэгістрацыяй у горадзе грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Кабзар". Атрымаўшы дазвол, ён улічыў цяперашнюю сацыяльна-эканамічную сітуацыю і пашырыў рамкі пікету.
Падчас акцыі прадпрымальнік трымаў плакаты з надпісамі "Службоўцы супраць сяброўства паміж народамі" і "Баранавічы супраць павышэння коштаў". Да другога плаката былі прымацаваныя дзве вяроўкі і кардонны пакунак з надпісам "мыла".
Чарнавус кажа, што людзі выказвалі яму падтрымку. Канфліктаў з міліцыяй не было.