Барысаўская міліцыя забараніла абдымацца на вуліцах
Мясцовых маладзёнаў, якія ладзілі флэшмоб “Абдыму бясплатна”, папярэдзілі пра недапушчальнасць такіх акцыяў.
Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё Алесь з Барысава, флэшмоб быў абсалютна бяскрыўдным. Маладыя людзі выходзілі на вуліцы з плакатамі, кшталту, “Ці можна вас абняць?” і абдымалі ўсіх ахвочых. Такім чынам яны хацелі ўзняць мінакам настрой. Асабліва ахвотна абдымаліся людзі сталага веку, якія любяць такія праявы ўвагі.
Аднак міліцыя баіцца, што ў вулічных абдымках будзе нейкі палітычны падтэкст, таму флэшмобы забараніла.