БАТЭ пачаў чэмпіянат Беларусі з паражэння
На сталічным стадыёне "Дынама" барысаўчане прайгралі "Мінску" — 0:1.
Адзіны гол забіў на 76-й хвіліне Разін. Адзначым, што на 45-й хвіліне Брэсан не рэалізаваў пенальці.
Цікава, што былыя гульцы БАТЭ забяспечылі перамогу бабруйскай "Белшыны" над "Брэстам" — 3:1. Два галы забіў Блізнюк і адзін — Скавыш.
У яшчэ адным сённяшнім матчы гродзенскі "Нёман" у гасцях выйграў у "Славіі-Мазыр" — 3:1. У пераможцаў два галы забіў Крывабок і адзін — Савіцкі.
У нядзелю адбудуцца апошнія матчы 1-га тура: "Нафтан" — "Шахцёр", "Гомель" — "Дынама" (Мінск).
Пакуль у чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе лідыруюць гродзенскі "Нёман", бабруйская "Белшына" і "Мінск", у якіх па 3 ачкі.