БАТЭ выйграў у "Нафтана", абодва галы забіў Брэсан
У нядзелю прайшоў адзін матч 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Барысаўскі БАТЭ, які даўно не атрымліваў перамог у чэмпіянаце краіны, на сваім полі выйграў у наваполацкага "Нафтана" — 2:0. Абодва галы на рахунку Рэнана Брэсана (26-я і 40-я хвіліны).
У іншых матчах, якія прайшлі 17 верасня, былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Гомель" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, "Мінск" — "Белшына" — 0:1, "Віцебск" — "Шахцёр" — 1:1, "Дняпро" — "Дынама" (Брэст) — 0:2, "Нёман" — "Дынама" (Мінск) — 1:2.
У БАТЭ цяпер 53 ачкі, у "Шахцёра" — 42, у "Гомеля" — 39, у мінскага "Дынама" — 38.