БАТЭ выйграў у гасцях у "Ліля" — 3:1 (фота, відэа)
Гэта першая ў гісторыі перамога барысаўскага клуба ў матчы групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. (АБНОЎЛЕНА: дадаліся каментарыі Віктара Ганчарэнкі)
Беларускія футбалісты трымалі перавагу амаль на працягу ўсяго матча. Толькі ў другой палове сустрэчы гаспадары паспрабавалі ўзяць рэванш.
На 6-й хвіліне матча лік "размачыў" Валадзько, потым перавагу барысаўчан на 20-й хвіліне замацаваў Радзівонаў. Трэці гол на 43-й хвіліне забіў Аляхновіч. Толькі дзякуючы Шэджу, які на 58-й хвіліне пацэліў у браму БАТЭ, французам удалося пазбегчы "сухога" пройгрышу.
У групе F наша каманда выйшла на першае месца. За ёй ідуць "Баварыя", "Валенсія", і толькі потым "Ліль".
Фота: ФК БАТЭ