БАТЭ згуляе з "Тарпеда-БелАЗ", "Белшына" — з "Дынама"
У суботу, 15 верасня, пройдуць матчы 24-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Матч у Барысаве пачнецца а 15-й (жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2"), у Бабруйску — а 16-й. У гэты ж час пачнецца матч у Наваполацку паміж "Нафтанам" і салігорскім "Шахцёрам". А 17-й у Брэсце выйдуць на поле "Брэст" і "Гомель".
У сталіцы на стадыёне "Дынама" ў суботу гуляюць "Мінск" і мазырская "Славія" (пачатак а 19-й гадзіне).
Нагадаем, лідыруе БАТЭ, у якога 45 ачкоў пасля 20 матчаў, у "Шахцёра" — 44 пасля 21-й гульні, у "Дынама" — 38 ачкоў таксама пасля 21 матча.