БАТЭ згуляў унічыю з "Гомелем" у чэмпіянаце Беларусі

Найбольш папулярны лік — 2:2. Так згулялі мінскае "Дынама" і "Віцебск", магілёўскае "Дняпро" і бабруйская "Белшына", гродзенскі "Нёман" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Не быў адкрыты лік у матчы наваполацкага "Нафтана" і "Мінска".

Цэнтральным матчам тура стаў паядынак барысаўскага БАТЭ і "Гомеля". Госці адкрылі лік на 9-й хвіліне, калі вызначыўся Алексеівіч. Аднак ужо на 25-й хвіліне Радзівонаў забіў гол у адказ. Лік так і не змяніўся да фінальнага свістка.

21 жніўня згуляюць брэсцкае "Дынама" і "Шахцёр".

У БАТЭ цяпер 48 ачкоў, 39 — у "Шахцёра" і гульня ў запасе, па 32 ачкі — у "Тарпеда-БелаЗа" і "Гомеля" (у апошняга гульня ў запасе), 31 ачко ў мінскага "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі