Беларусь на саміце “Усходняга партнёрства” прадставіць чыноўнік МЗС

Саміт пройдзе 29-30 верасня. Туск заявіў, што ён сёння тлумачыць Еўропе адчувальнасць Польшчы да парушэння правоў чалавека ў Беларусі. На яго думку, Польшча найбольш гатовая да таго, каб дапамагчы ў наладжванні дыялогу паміж апазіцыяй і уладамі ў Беларусі.

Нагадаем, што “Усходняе партнёрства”, гэта ініцыятыва ЕС, накіраваная на шэсць краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Ініцыятыва нацэленая на ўмацаванне адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыблення палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі