Беларусь патрабуе ад Індыі замяніць радыеактыўнае абсталяванне
Нагадаем, што яно паступіла ад індыйскай кампаніі BHEL на Гродзенскую ЦЭЦ.
Як паведамляе "Інтэрфакс", бліжэйшымі днямі прадпрыемства "Гроднаэнэрга" чакае адказ з Індыі. Гродзенскае прадпрыемства патрабуе у самыя кароткія тэрміны замяніць дэталі падвесак катла-ўтылізатара на дэталі, якія адпавядаюць усім належным патрабаванням.
Нагадаем, што 11 верасня на індыйскім абсталяванні была выяўленая пабочная крыніца іянізавальнага выпраменьвання з павышаным радыяцыйным фонам. Работы ў гэтай зоне былі спыненыя, персанал выведзены, зона агароджаная.
Праверкі паказалі, што на адлегласці 2 м ад радыеактыўных дэталяў перавышэння радыеактыўнага фону няма.