Беларусь павялічыць пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію
Раней планаваліся 2,1 млн тон, цяпер — 3,3 млн тон.
Як паведамляе БЕЛТА,такія аб'ёмы паставак былі адлюстраваны ў выніковым пратаколе перамоваў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча, якія прайшлі ў расійскай сталіцы 11-12 сакавіка.
Нагадаем, раней стала вядома пра дасягнутую дамоўленасць аб пастаўцы ў Беларусь расійскай нафты ў другім квартале 2013 года ў аб'ёме 5,75 млн тон.