Беларусаў атакуе вірус, але гэта не грып

Як паведамляе сайт naviny.by, апошнім часам у розных гарадах Беларусі ўсё часцей можна сустрэць людзей, якія чхаюць і кашляюць. Тэмпература ў іх невялікая, але хвароба сыходзіць нязвыкла доўга.

Спецыялісты кажуць, што колькасць вірусаў вялізная, таму складана высветліць, які менавіта вірус "падхапіў" чалавек. Ды і няма сэнсу, бо такія захворванні "лечацца аднолькава".

Медыкі раяць беларусам больш адпачываць і здымаць непрыемныя сімптомы — кашаль, насмарк, тэмпературу.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі