Беларуска Аксана Мянькова — спартсменка красавіка ў Еўропе
Кідальніца молата была прызнаная лепшай па выніках апытання, праведзенага на сайце Еўрапейскай лёгкай атлетыкі.
Прадстаўніца Беларусі ўпершыню заваявала такое званне, адзначае сайт bfla.eu.
Нагадаем, у канцы красавіка на спаборніцтвах у Брэсце Мянькова ўстанавіла рэкорд нашай краіны (78 метраў 19 сантыметраў) і паказала найлепшы вынік сезона ў свеце.
Варта нагадаць, што Аксана Мянькова з'яўляецца алімпійскай чэмпіёнкай Пекіну.
Фота — bymedia.net, bfla.eu