Беларуска Людміла Волчак выйграла бронзу Паралімпіяды
Яна выступала ў акадэмічным веславанні на дыстанцыі 1000 метраў.
У медальным заліку Беларусь займае 26-е месца. Беларускія паралімпійцы заваявалі ўжо чатыры медалі: 1 залаты, 1 срэбраны і два бронзавых. Нагадаем, на папярэдняй Паралімпіядзе ў беларусаў было 13 медалёў, сярод іх — 5 залатых.
Спаборніцтвы працягнуцца да 9 верасня.
На здымку: Людміла Волчак з дачкой перад ад'ездам у Лондан. Фота — bymedia.net