Беларуска заваявала "золата" ў велагонцы ў Пекіне
Аксана Папко заваявала залаты медаль у гонцы па ачках на этапе Кубка свету па велатрэку ў Пекіне.
Беларуская раварыстка набрала 15 ачкоў. Як паведамляе "Прессбол", яна апярэдзіла на 2 ачкі палячку Катажыну Паўлоўску, якая стала другой, і на 5 ачкоў — бронзавую прызёрку расіянку Вікторыю Кондэль.