Беларускія паралімпійцы заваявалі ў плаванні яшчэ два медалі
Уладзімір Ізотаў быў другім на дыстанцыі 100 метраў брасам, а Дзмітрый Салей — трэцім.
У агульным медальным заліку наша зборная займае 24 месца: 5 залатых, 2 срэбраных и 4 бронзавых медалі. Адзначым, што з іх 5 залатых і 1 срэбраны на рахунку плыўца Ігара Бокія.
Нагадаем, на папярэдняй Паралімпіядзе ў беларусаў было 13 медалёў, сярод іх — 5 залатых.
Фота — london2012.com/paralympics