"Белую Русь" у палітычную партыю да канца года не ператвораць
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аб'яднання дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шацько.
Па яго словах, якія перадае БелаПАН, пазачарговы з'езд грамадскага аб'яднання, на якім планавалася пераўтварыць "Белую Русь" у палітычную партыю, сёлета не адбудзецца.
Нагадаем, у верасні Шацько заяўляў, што пазачарговы з'езд можа прайсці ў снежні. Пра неабходнасць пераўтварэння аб'яднання ў партыю заяўлялі як у кіраўніцтве арганізацыі, так і ў нізавых структурах.
Па звестках сайта "Белай Русі", на 1 верасня ў арганізацыі было больш за 120 тысяч чалавек.