Біятланістка Ірына Лявухіна не бярэ грамадзянства Беларусі
Спартсменка абвергла паведамленне пра тое, што яна нібыта змяніла расійскі пашпарт на беларускі.
Ірына працягвае бегаць за Расію, хоць раней на сайце IBU яе чамусьці аднеслі да беларускай зборнай, а месцам пражывання пазначылі Мінск, паведамляе sports.ru
22-гадовая спартсменка нарадзілася ў Волагдзе. Летась яна выйграла тры залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы па летнім біятлоне (у крос-біятлоне). У 2005 годзе Лявухіна выступала на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у складзе зборнай Расіі і заняла 15-е месца ў індывідуальнай гонцы.