Брэсцкія памежнікі канфіскавалі ў беларуса 440 тысяч долараў
Ён спрабаваў увезці валюту з Польшчы не дэкларуючы яе.
У пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" у ходзе мытнага кантролю ў аўтамабілі "Форд-Транзіт", на якім дадому з Польшчы вяртаўся грамадзянін Беларусі, памежнікі знайшлі $ 450 тыс. Грошы мужчына схаваў у прыборнай панэлі мікрааўтобуса.
Вядома, што мяжу беларус перасякаў па зялёным калідоры. Пры гэтым ніякія таварна-матэрыяльныя каштоўнасці не перавозіў. Рашэнне больш уважліва агледзець машыну мытны інспектар прыняў пасля таго, як пад падлогай грузавога адсека знайшоў дыск сталярнай пілы. Ён западозрыў, што ў мікрааўтобусе можа быць схаваны кантрабандны тавар, паведамляе БелТА.