Бронзавая студэнтка ў Гомелі зноў пацярпела
Зусім нядаўна скульптуру аднавілі пасля таго, як вандал скраў некаторыя дэталі помніка — яблык і торбачку, а цяпер здарылася новая непрыемнасць.
Гэтым разам невядомыя зламыснікі спілавалі ручкі з бронзавай торбачкі, піша газета “Вечерний Гомель”.
Бронзавая фігура студэнткі знаходзіцца побач з корпусам ГДУ. Дзяўчына сядзіць на ганку, трымаючы ў руцэ яблык. Побач з ёй — бронзавая торбачка. Манумент павінен быў упрыгожваць будынак універсітэта.