Што будаўнікі зрабілі з Купалаўскім тэатрам (фотафакт)

Нагадаем, што перабудова тэатральнага будынка пачалася ў 2010 годзе. Яна разлічаная на два гады. У выніку будынак зменіцца не толькі звонку, але і ўнутры. Прычым новым выгляд будынка пасля рамонту можна будзе назваць з вялікай нацяжкай – ён атрымае першапачатковы выгляд. Іншымі словамі, Купалаўскі тэатр стане такім, якім яго некалі спраектаваў і пабудаваў архітэктар Казлоўскі.

Той выгляд, які тэатр меў да 2010 году, ён набыў толькі ў шасцідзесятых. Да гэтага будынак Купалаўскага быў меншым, але разам з тым больш вытанчаным і куртуазным.

Такім будынак стане пасля рэканструкцыі

Вось такім ён быў перад пачаткам рэканструкцыі

А так тэатр выглядаў на пачатку ХХ стагоддзя

У канцы мінулага года Еўрарадыё пабывала на рэканструкцыі тэатра. Фотарэпартаж тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі