Былы генеральны дырэктар "Пінскдрэву" хаваецца ў Брытаніі?
Такую інфармацыю паведаміў мясцовы тэлеканал “Вараг”.
Паводле звестак тэлевізійшчыкаў, Ларан Арыніч знаходзіцца ў Лондане. Журналісты спасылаюцца на супрацоўнікаў пінскай пракуратуры.
Нагадаем, у Пінску пачаўся суд па выбуху на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП”, што адбыўся год таму. На лаве падсудных апынуліся былыя галоўны інжынер холдынгу “Пінскдрэў”, дырэктар і галоўны інжынер фабрыкі “Пінскдрэў ДСП”.
А вось былы генеральны дырэктар кампаніі Ларан Арыніч хаваецца ад следства, таму яго справа будзе разглядацца асобна.