Былы трактарыст патануў разам са скрадзеным трактарам

Паводле папярэдняй інфармацыі, 49-гадовы мужчына самачынна ўзяў трактар на ферме і паехаў па дарозе каля возера. Аднак ён не саўладаў з кіраваннем і трактар упаў у вадаём. Мужчына верагодна выпаў з кабіны і апынуўся пад трактарам.

БЕЛТА адзначае, што некалькі гадоў таму ў загінулага былі адабраныя вадзіцельскія правы, бо яго злавілі ў стане алкагольнага ап'янення, калі ён кіраваў трактарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі