Целаахоўнікі Лукашэнкі прайгралі нават калегам з Крыма

Як паведамляе “Укрінформ”, у чэмпіянаце “Бодзігард 2012” ўдзельнічала 21 каманда з 11 краін. Сярод іх былі ахоўнікі прэзідэнтаў Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстана і Украіны.

На працягу чатырох дзён целаахоўнікі спаборнічалі ў рукапашным баі, забеспячэнні бяспекі “кліента” падчас пешага суправаджэння, аказанні першай медыцынскай дапамогі, эвакуацыі да аўтамабіля, стралковых практыкаваннях, пераадоленні паласы перашкодаў на аўтамабілі і пошуку выбуховых прылад у аўтамабілі.

Усе прызавыя месцы занялі супрацоўнікі Упраўлення дзяржаўнай аховы (УДА) Украіны. Першынствавала зборная УДА, на 2 месца трапіла служба бяспекі прэзідэнта Украіны. 3 месца дасталося дэпартаменту аховы Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Дзве апошнія каманды ўваходзяць у склад УДА.

Нагадаем, летась Служба аховы Аляксандра Лукашэнкі заняла на чэмпіянаце свету сярод бодзігардаў першае месца, а ў 2010 годзе ўзяла "бронзу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі