Цярэшчанка ўпэўнены ў несумленнасці саперніка, але скардзіцца не будзе

Віктар Цярэшчанка: “Я адназначна ўпэўнены, што была замена і ўкід бюлетэняў ва ўсе тры скрынкі для галасаванні. Напрыклад, у Доме культуры вёскі Шаркаўшчына. Але ўсе ў сістэме ― Пастаўскі раён, Шаркаўшчынскі раён і Браслаўскі раён ― паўсюль аднолькавыя лічбы”.

Цярэшчанка кажа, што супраць яго быў скарыстаны адміністрацыйны рэсурс, а старшыні выбарчых камісій праходзілі адпаведны “інструктаж” у выканкамах.

Там не менш, абскарджваць вынікі галасаванні палітык не будзе. Найперш ― бо не хоча “падстаўляць людзей”. Маўляў, казаць праўду для людзей рызыкоўна, гэта пагражае ім праблемамі на працы. Ды і ісці ў суд, які “у такіх выпадках выконвае палітычна заказ”, Цярэшчанка лічыць бессэнсоўным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі