Дар’я Домрачава выйграла на чэмпіянаце краіны па летнім біятлоне
22 верасня яна стала лепшай у гонцы з масавым стартам. Спаборніцтвы праходзяць у Раўбічах.
Дыстанцыю ў 8 км з чатырма агнявымі рубяжамі Дар’я пераадолела за 22 хв. 12,4 сек, дапусціўшы 2 промахі (0+1+0+1). Другой была Надзея Скардзіна, якая прайграла лідару амаль хвіліну, трэцяй фінішавала Людміла Калінчык (прайграла Домрачавай больш за 2 хвіліны).
Напярэдадні на чэмпіянаце Беларусі ў Раўбічах адбылася таксама жаночая спрынтарская гонка, якую таксама выйграла Дар’я Домрачава.
Першынства завяршыцца 23 верасня змяшанымі эстафетамі і гонкамі пераследу, перадае БЕЛТА.