Deep Forest распачалі "Ноч Музеяў" у Варшаве
Гурт быў у Польшчы ўпершыню і стварыў ажыятаж бясплатным канцэртам у галоўным парку польскай сталіцы.
Канцэрт доўжыўся болей за дзве гадзіны. Легендарны гурт, у складзе якога 5 чалавек з розных куткоў свету, стварыў сапраўднае свята для варшавякаў і гасцей гораду познім вечарам дня, які сканчаўся "Ноччу музеяў" і калі горад не спаў цэлую ноч.
Канцэрт суправаджаўся светлавым шоў: дрэвы, якія атачалі невялікую пляцоўку ля паркавай сажалкі і помнік Фрэдэрыку Шапэну, змянялі свае колеры кожную песню і людзі сядзелі проста на траве і не разыходзіліся, не гледзячы на не зусім летнюю тэмпературу таго вечара.