Для дзяцей да 14-ці могуць увесці каменданцкую гадзіну
А бацькі або асобы, якiя iх замяняюць, могуць панесці адказнасць за знаходжанне дзяцей на вуліцы ўначы без суправаджэння дарослых.
Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі МУС Валерыя Мялешкі, цяпер абмяркоўваюцца адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закон аб прафілактыцы падлеткавай злачыннасці і безнагляднасці. Чакаецца, што папраўкі разгледзіць Нацыянальны сход на восеньскай сесіі. Змены, магчыма, набудуць моц у сілу ў канцы 2011 або пачатку 2012 года.
Згодна з папраўкамі, што прапануюцца ў заканадаўства, дзецям да 14 гадоў будзе забаронена з'яўляцца адным на вуліцы ад 22-й да 6-й гадзіны, ад 14 да 16 гадоў — ад 23-й да 6-й гадзіны. Аднак, падкрэсліў Мялешка, гэтыя часовыя інтэрвалы не канчатковыя, інфармуе БелаПАН.