Долар ізноў вырас і каштуе 8750 рублёў
Такія вынікі сённяшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
За суткі курс долара вырас на 100 рублёў, перадае infobank.by. Такім чынам, за чатыры дні долар вырас на 300 рублёў.
Што да курсу еўра, то ён сёння вырас на 290 рублёў і цяпер каштуе 12 110. Таргі па расійскім рублі не праходзілі, бо ў Расіі сёння святочны дзень.