Дом, дзе Колас пісаў “На ростанях”, пойдзе з малатка

У гэтым доме Якуб Колас працаваў над паэмай “На шляху волi” і рэдагаваў сваю трылогію “На ростанях”. Дзяржаўнае прадпрыемства ААТ “Мінскрамбуд” выстаўляе двухпавярховы дом адпачынку на продаж за 14 млрд. руб. Прычына — няма сродкаў, каб падтрымліваць будынак у належным стане. Адказны за правядзенне аўкцыёну мяркуе, што “будынак не мае гістарычнай каштоўнасці, таму яго свабодна выставілі на продаж”.

Аднак сын пісьменніка Міхась Міцкевіч не згодны з такім меркаваннем. У інтэрв’ю тэлеканалу Белсат ён заявіў, што гэты дом відавочна з’яўляецца культурнай спадчынай. Улады не маюць грошай і таму хочуць набіць кішэні такім чынам, упэўнены нашчадак славутага песняра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі