“Дынама-Мінск” прайграла ў КХЛ чацверты раз запар
На гэты раз ― навакузнецкаму “Металугру”: 4:5.
Лёс гульні быў вырашаны ўжо ў першым перыядзе. На шайбы Лазарава, Выглазава і Бумагіна дынамаўцы адказалі толькі дакладным кідком Кітарава. Наступную 20-хвілінку мінскія хакеісты выйгралі 2:1 ― у нас адзначыліся Плат і Лайне, у “Металурга” ― Мятлюк. Але “выцягнуць” сустрэчу ў авертайм дынамаўцы не здолелі: Мятлюк аформіў дубль, а Стэплтан адказаў яму толькі на апошняй хвіліне сустрэчы, калі замест галкіпера ў беларусаў выйшаў шосты палявы гулец.
Пасля 9 матчаў “Дынама-Мінск” з 8 ачкамі займае перадапошні радок у Заходняй канферэнцыі КХЛ. Менш толькі ў “Данбаса”, але “шахцёры” маюць дзве сустрэчу ў запасе. Лідар канферэнцыі ― “Леў” з Прагі ― мае 17 ачкоў пасля 8 гульняў.
Апошні матч не вельмі ўдалай гасцявой серыі мінскія дынамаўцы правядуць 26 верасня супраць "Амура" з Хабараўска.
Фота: www.championat.com.