"Дзень сіметрыі” на чэмпіянаце Беларусі па футболе
22 верасня прайшлі чатыры матчы 25-га тура нацыянальнага першынства сярод каманд вышэйшай лігі.
“Нёман” і “Белшына” не здолелі размачыць лік ажно да самога фінальнага свістка — 0:0. Такі ж самы вынік у “Тарпеда-БелАЗ” і “Брэста”.
“Гомель” выйграў у “Нафтана” — 2:0. А “Шахцёр” на сваім полі сёння прыкра прайграў “Мінску” — 0:2.
Асноўная гульня гэтага тура адбудзецца заўтра, 23 верасня — БАТЭ згуляе на выездзе з мінскім “Дынама”.