Дзяржаўная газета надрукавала праграму БНФ з Пагоняй і на "тарашкевіцы"

Газета “Пінскі веснік” у пятнічным нумары размясціла перадвыбарныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты ад Пінску. Праўладная кандыдатка — цяперашняя дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская пайшла традыцыйным шляхам: яна надрукавала сваю аўтабіяграфію і тэзісы сваёй праграмы.

А кандыдат ад Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч проста падаў праграму сваёй партыі, нават без асабістага фотаздымку. Рэдакцыя газеты не рабіла аніякіх правак і перадрукавала партыйную праграму, прычым класічным правапісам і з "Пагоняй". Дарэчы, наклад “Пінскага весніка” складае каля 8 тысячаў асобнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі