Ермакова: На наступным тыдні магчыма рэзкае зніжэнне курсаў замежных валют
Кіраўніца Нацбанка заявіла аб гэтым ў эфіры тэлеканала СТВ.
Яна звязвае магчымае умацаванне беларускага рубля з тым, што прадпрыемствам неабходна будзе выплаціць падаткі ў рублях, паведамляе БелТА. Яны павінны выплаціць падаткі менавіта на наступным тыдні. Акрамя таго, значна ўзрасла колькасць валюты, якую насельніцтва здае дзяржаве.