ЕС разгледзіць пытанне дадатковых санкцыяў у дачыненні да Беларусі
Чакаецца пашырэнне "чорнага спісу" беларускіх афіцыйных асобаў, у адносінах якіх ЕС ужывае так званыя "абмежавальныя меры", на 13 асобаў — суддзяў і пракурораў.
Пытанне ўвядзення дадатковых санкцый у дачыненні да Беларусі 23 траўня будзе разглядаць Савет міністраў замежных спраў краін Еўрасаюзу, які збярэцца ў Бруселі.
Мяркуецца, што гаворка будзе ісці пра эканамічныя санкцыі. Таксама можа быць папоўнены "чорны спіс" неўязных у ЕС — у яго дадуць суддзяў і пракурораў. Вынікі пасяджэння стануць вядомыя на прэс-канфэрэнцыі, якая пройдзе ў другой палове дня.
Нагадаем, 11 траўня вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што адзіным магчымым адказам Еўрасаюзу на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцыяў у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму.