EUobserver: Славенія спрабавала выратаваць Чыжа ад санкцый ЕС

EUobserver спасылаецца на свае крыніцы.

"Любляна падняла чырвоны сцяг на 11-й гадзіне перамоў у Бруселі на гэтым тыдні перад сустрэчай 27 лютага міністраў замежных спраў, якія павінны зацвердзіць рашэнне (аб пашырэнні санкцый)", — паведамляе выданне.

Пры гэтым прэс-афіцэр прадстаўніцтва Славеніі ў Бруселі Урас Махавец 24 лютага адмаўляў, што Славенія наклала вета на пытанне аб пашырэнні санкцый, і адзначыў, што шэраг іншых краін — удзельнікаў ЕС таксама стрымана ставяцца да гэтай тэмы.

"Гэта не вета, перамовы працягваюцца. Мы не можам нічога каментаваць цяпер, рашэнне будзе прынята ў панядзелак падчас сустрэчы міністраў замежных спраў", — заявіў ён EUobserver.

Рэальная прычына дзеянняў Славеніі найхутчэй заключаецца ў тым, што славенская кампанія Riko Group нядаўна выйграла тэндар на будаўніцтва ў супрацоўніцтве з групай кампаній "Трайпл", уладальнікам якой з'яўляецца Чыж, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі