Еўрадэпутат заклікаў прэм’ер-міністра Расіі заступіцца за Сяргея Каваленку

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-старонка еўрадэпутата. Мігальскі прапануе расійскаму палітыку падтрымаць кампанію ў абарону Каваленкі і звярнуцца да міжнароднай арганізацыі Amnesty International з заклікам прызнаць Сяргея вязнем сумлення.

Нагодай для звароту да Мядзведзева стала тое, што расійскі палітык “выказаў сваю салідарнасць з удзельніцамі групы Pussy Riot”. Таму Мігальскі спадзяецца, што Мядзведзеў таксама зможа выказаць сваю салідарнасць з Сяргеем Каваленкам.

Еўрадэпутат у сваім лісце прызнае, што заклікі Еўрасаюза да беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі плёну не маюць. У той жа час як Расія мае вялікі ўплыў на Беларусь.

Нагадаем, Сяргея Каваленку асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі за парушэнні рэжыму адбыцця хатняй "хіміі". Папярэдні прысуд яму далі за вывешаны ў студзені 2010 года на галоўнай елцы Віцебска бела-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі