Еўраньюс: Назіральнікі ад АБСЕ прызналі выбары "сумленнымі і празрыстымі"

Тэлеканал паведамляе, што назіральнікі ад АБСЕ ўсё ж "адзначылі пэўныя дзівацтвы":

"Шмат хто з выбаршчыкаў прагаласаваў датэрмінова. Па афіцыйных звестках, каля 26%. Мне гэта ўяўляецца даволі незвычайным", ― заявіў у эфіры "Еўраньюс" спецыяльны каардынатар кароткатэрміновай місіі назірання за выбарамі АБСЕ Матэа Мекачы.

Гэта адзінае выказванне еўрапейскіх назіральнікаў у сюжэце "Еўраньюс", прысвечаным выбарам у Беларусі.

Нагадаем, 24 верасня на прэс-канферэнцыі той жа Матэа Мекачы крытычна выказаўся наконт выбараў, а яго калега Антоніа Мілашоскі зазначыў, што выбарчая кампанія не адпавядала стандартам АБСЕ і абвінаваціў беларускі Цэнтрвыбаркам у прыязнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі