Еўрасаюз заклікае ўсе ўрады абараняць свабоду прэсы

Яна заклікала ўрады ўсіх краін абараняць свабоду прэсы і СМІ ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі.

Эштан таксама заклікала неадкладна выпусціць усіх незаконна затрыманых журналістаў ці блогераў, перадае БелаПАН. Яна звярнулася да ўсіх дзяржаваў "з апярэджаннем садзейнічаць свабодзе слова і выказвання, а таксама плюралізму і незалежнасці СМІ".

На думку еўрачыноўніцы, нядаўнія падзеі ў суседніх з ЕС краінах сведчаць, што "свет дваедвацца пра сітуацыю на месцах і памкненнях людзей да свабоды і сацыяльнай справядлівасці" дзякуючы не толькі журналістам, але і блогерам.

Нагадаем, 2 траўня стала вядома, што амерыканская праваабарончая арганізацыя Freedom House уключыла Беларусь у дзясятку краін свету з найгоршым станам свабоды прэсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі