Галоўныя рэдактары польскіх СМІ патрабуюць вызваліць Анджэя Пачобута

Яны выказваюць пратэст супраць незаконнага затрымання ў Беларусі карэспандэнта Gazetа Wyborczа гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. Польскія журналісты лічаць свайго беларускага калегу "вязнем сумлення", патрабуюць яго неадкладна вызваліць і зняць з яго ўсе абвіанвачанні, перадае БелаПАН.

Нагадаем, што Пачобута трымаюць у гродзенскім следчым ізалятары. Яго вінавацяць у абраза кіраўніка Беларусі і паклёпе нат яго.

Абвінавачванне грунтуецца на публікацыях у Gazetа Wyborczа, на сайце "Беларускі партызан" і на старонцы ў "Жывым Журнале".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі